Вы тут

У РБ распачалі крымінальную справу пасля абстрэлу "рагаткамі спецпрызначэння"

"Рагатка спецыяльнага прызначэння" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У РБ распачалі крымінальную справу пасля абстрэлу ў ноч з 10 на 11 красавіка беларускага пункту пропуску "Пясчатка" на мяжы з Польшчай. Следчыя сабралі каля чатырох дзясяткаў металічных шарыкаў, зафіксавалі пашкоджанні сцен памежнага модуля. Ніхто з беларускіх памежнікаў не пацярпеў. Дзеянні невядомых польскіх вайскоўцаў у Мінску кваліфікавалі як "асабліва злоснае хуліганства".

Следчы камітэт РБ падкрэслівае, што тры польскія вайскоўцы стралялі "з кідальнай зброі, як мяркуецца рагаткі спецыяльнага прызначэння". Іх дзеянні называюцца "наўмыснай правакацыяй", якая "накіраваная на падрыў стабільнасці і парадку на дзяржаўнай мяжы".

Пакуль жа польскія памежнікі штодня паведамляюць пра "стабільныя" напады боку беларускіх сілавікоў і мігрантаў — іх закідваюць каменнем. Ёсць і пацярпелыя, і пашкоджаная тэхніка. Беларускі бок гэта ніяк не каментуе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.