У РБ прызналі "экстрэмісцкімі" Instagram-старонку і тг-канал ваяра "Янкі"

Ігар Янкоў ("Янкі")

Ігар Янкоў ("Янкі") / instagram.com/yankee.in/

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" Instagram-старонку і тг-канал беларускага добраахвотніка Ігара Янкова ("Янкі"). Адпаведнае рашэнне прынятае 29 лістапада судом Лідскага раёна.

На Instagram-старонку "Янкі" падпісаныя каля 230 тысяч чалавек, а на яго тг-канал — 83 тысячы.

Ігар Янкоў з'ехаў з Беларусі, ратуючыся ад арышту, у 2020-м. З лютага 2022 года ён ваюе супраць расійскіх акупантаў ва Украіне. З'яўляецца адным з самых вядомых беларускіх добраахвотнікаў. Адзін з камандзіраў падраздзялення "Беларускі добраахвотніцкі корпус". "Янкі" ўдзельнічаў у шматлікіх дыверсійных аперацыях, мае ўзнагароды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі