У расследаванні авіякатастрофы возьмуць удзел спецыялісты з ЗША і Брытаніі

У расследаванні прычын авіякатастрофы пад Мінскам возьмуць удзел амерыканскія і брытанскія спецыялісты. Сёння яны прыбываюць у Мінск.
Самалёт Hawker, што разбіўся пад Мінскам 26 кастрычніка, быў распрацаваны амерыканскімі інжынерамі і выраблены ў Брытаніі, таму яны і выказалі жаданне далучыцца да расследавання.

Нагадаем, “чорныя скрыні” былі знойдзеныя толькі 28 кастрычніка. Хутчэй за ўсё, яны будуць расшыфроўвацца ў лабараторыі ў Маскве. Згодна з вынікамі медыцынскай экспертызы, усе, хто знаходзіўся ў самалёце, былі цвярозымі.

Пілоты падчас катастрофы былі на сваіх месцах. Учора ў Мінскай абласной лякарні прайшло апазнанне цел, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі