Вы тут

У Расонах муж заразіў COVID-19 жонку-медсястру, а яна працягвала працаваць

В больнице / rossonka.by

У Расонах мужчына заразіў сваю жонку-медсястру COVID-19. Пра гэта мясцовай газеце паведаміла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы УАЗ "Расонская ЦРБ" Яўгенія Калупаха. Паводле яе слоў, жанчына працягвала хадзіць на працу і "на жаль, не абышлося без кантактаў".

Вірус быў выяўлены пасля таго, як яе даставілі ў раённую бальніцу з пнеўманіяй і ўзялі тэст на COVID-19.

Пацыентку перавялі на лячэнне ў Віцебск, цяпер яе стан расцэньваецца "як стабільны".

Кантактамі першага ўзроўню сталі 17 расонцаў, яны знаходзяцца на самаізаляцыі.

У бальніцы не выключаюць "ўспышкі" інфекцыі. Па словах намесніка галоўнага ўрача, медыкі і работнікі санітарнай службы аператыўна прынялі ўсе неабходныя меры, каб мінімізаваць рызыкі.

"Тыдзень ззаду, пакуль новых выпадкаў заражэння не выяўлена, — кажа лекар. — Калі наступная пройдзе спакайней, то можна будзе выдыхнуць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.