У расійскім войску служаць кантрактнікамі 8 грамадзян Беларусі

Ва Ўзброеных сілах РФ праходзяць службу ў якасці кантрактнікаў 295 замежных грамадзян, сярод іх 8 грамадзянаў Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Генштаба Ўзброеных Сіл Расіі генерал-палкоўнік Васіль Смірноў.  Акрамя беларусаў, у расійскім войску служаць 12 грамадзянаў Казахстана, 22 — Азербайджана, 22 — Арменіі, 1 — Грузіі, 11 — Кіргізіі, 17 — Малдавіі, 89 — Таджыкістана, 66 — Узбекістана, 9 — Туркменіі, 9 — Украіны.

Замежныя грамадзяне могуць падпісаць кантракт на службу ў расійскім войску. Заканадаўства Расіі прадугледжвае, што праз 3 гады службы яны маюць права атрымаць расійскае грамадзянства.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі