У расійскім горадзе паставілі лаўку з арламі, якія нагадваюць герб Трэцяга рэйха

У расійскім горадзе паставілі лаўку з арламі, якія нагадваюць герб Трэцяга рэйха

У расійскім горадзе Арле паставілі лаўку з арламі, якія нагадваюць герб... Трэцяга рэйха. Нацысцкую сімволіку пабачылі не толькі звычайныя грамадзяне, але і губернатар Арлоўскай вобласці Вадзім Патомскі, які заявіў, што адміністрацыі горада, магчыма, варта яе прыбраць. "Сімвал Трэцяга рэйха. У мяне гэта выклікае абурэнне, гэтая а-ля прыгажосць", — цытуе словы губернатара meduza.io.

Цікава, што лаўку Арлу падарыла кампанія "Зеніт". Меркавалася, што калі яна спадабаецца людзям, то ўстановяць яшчэ некалькі такіх жа лавак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі