У Расіі затрымалі жывадзёра з Мазыра разам з яго сяброўкай з сэкс-шопу

У Расіі затрымалі жывадзёра з Мазыра разам з яго сяброўкай з сэкс-шопу

У Расіі затрымалі жывадзёра з Мазыра. Тыдзень таму беларускія праваахоўнікі аб'явілі яго ў вышук. 27-гадовага мужчыну абвінавачваюць у жорсткім абыходжанні з жывёламі, распачатая крымінальная справа. Ён браў кацянятаў у мясцовых жыхароў (людзі не здагадваліся, што маюць справу з жывадзёрам), а пасля іх катаваў, забіваў. Пры гэтым рабіў відэаролікі, якія змяшчаў у інтэрнэце, рассылаў фота і відэа.

Як інфармуе сайт 360tv.ru, беларуса затрымалі ў Рэвутаве пад Масквой. Спачатку паліцэйскія правялі затрыманне дзяўчыны, якая працавала ў сэкс-шопе. Адзначаецца, што схапілі яе на працы, а калі прыехалі ў кватэру, там знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Вядома, што ён займаўся рассылкамі разам з сяброўкай. Іх вылічылі дэтэктывы, якіх нанялі абаронцы жывёлаў. Затрыманыя знаходзяцца ў аддзеле ўнутраных спраў "Лефортава". Расійскія праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. Можна чакаць, што жыхара Мазыра вернуць на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі