У Расіі заблакавалі сайт беларускага выдання “Нашай Нівы”. Адпаведнае рашэнне прыняў Раскамнагляд 24 лютага — у першы дзень вайны супраць Украіны. У самой Беларусі сайт заблакаваны з ліпеня 2021 года, а з лістапада сацсеткі выдання прызнаныя "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Раней Раскамнагляд заблакаваў у Расіі і беларускі партал Zerkalo.io. Згаданы партал таксама быў заблакаваны ў Беларусі, а яго матэрыялы прызнаныя "экстрэмісцкімі".