У Расіі спынілі фуру з кантрабанднай рыбай з Беларусі

Рыба меркавана была з Нарвегіі

Рыба меркавана была з Нарвегіі / fsvps.gov.ru

У Расіі выявілі факт кантрабанды рыбы "невядомага паходжання". Фура з грузам ішла з Беларусі. Яе спынілі на трасе М-1 Масква — Мінск, расказалі ў Рассельгаснаглядзе.

Падчас праверкі высветлілася, што тавар быў маркіраваны з парушэннямі. Ёсць падставы меркаваць, што ветэрынарныя суправаджальныя дакументы былі падробленыя, адзначылі ў расійскім ведамстве. Там лічаць, што рыба, хутчэй за ўсё, з Нарвегіі. У Беларусі яе прамаркіравалі "і пад выглядам расійскай рыбнай прадукцыі меркавана кантрабандным спосабам увезлі на тэрыторыю Расіі".  

Рассельгаснагляд скіраваў ліст у Федэральную мытную службу Расіі з просьбай правесці праверку і ў беларускі Мінсельгасхарч. Беларускіх чыноўнікаў папрасілі прыняць меры "з мэтай недапушчэння такіх выпадкаў у будучыні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі