У Расіі спрабавалі мабілізаваць загінулага на крэйсеры "Масква" кухара

Маркі і канверты пра патопленую "Маскву" ва Украіне / obozrevatel.com
Маркі і канверты пра патопленую "Маскву" ва Украіне / obozrevatel.com

У Расіі спрабавалі мабілізаваць загінулага на крэйсеры "Масква" кухара (ён праходзіў там тэрміновую службу), піша fontanka.ru. Ваенкамат даслаў яму позву — патрабавалася зʼявіцца для ўдакладнення даных, прыстрашыўшы адказнасцю за няяўку. Сваякі атрымалі яе ў дзень народзінаў хлопца, пра лёс якога яны не маюць ніякіх дакладных звестак.

"Масква" патанула ў сярэдзіне красавіка 2022-га ў Чорным моры — украінскае войска нанесла па крэйсеры ракетны ўдар. Колькі загінула расійскіх вайскоўцаў, дагэтуль невядома. Маці кухара з "Масквы" працягвае шукаць свайго сына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі