У Расіі па-зверску забілі 9-гадовага хлопчыка з Беларусі, падазраюцца сектанты

У Расіі па-зверску забілі 9-гадовага хлопчыка з Беларусі, падазраюцца сектанты

У расійскім горадзе Екацярынбург па-зверску забіты 9-гадовы хлопчык з Беларусі, паведамляе ural.kp.ru. Яго цела знявечанае, на ім сляды шматлікіх удараў бізуном. У роце быў кляп. Забітага хлопчыка знайшлі закапаным на тэрыторыі лесапарку.

У паліцыі не выключаюць, што забойства адбылося на "рэлігійнай глебе" і да яго можа мець дачыненне секта. Ёсць версія, што з дзіцяці бізунамі "выганялі нячысцікаў", і ў гэтым удзельнічалі яго бацькі. У іх кватэры падчас ператрусу знайшлі біблію. Па іншай версіі, сына магла забіць маці (нібыта, яна прызналася сваёй сястры ў забойстве, здзейсненым разам з суседкай). Яна — грамадзянка Беларусі, з Екацярынбурга збегла. Мяркуецца, што жанчына вярнулася з Расіі на радзіму. Раней яна праходзіла лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні. Бацька хлопчыка і іншыя меркаваныя саўдзельнікі забойства знаходзяцца ў Екацярынбургу.

Сайт e1.ru інфармуе, што маці хлопчыка расказала пра забойства, здзейсненае яго бацькам-расіянінам яшчэ 5 лістапада. Яна дапамагала яму схаваць цела недалёка ад дома, дзе яны здымалі кватэру. Бацьку шукае паліцыя. Вядома пра затрыманне некалькіх чалавек. Пра месца, дзе закапаны труп, паліцыі паведамілі па тэлефоне даверу.

Сілавікі не спяшаюцца з каментарамі, праводзіцца расследаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі