У Расіі чацвёра беларусаў загінулі праз карову, якая выйшла на дарогу

У Расіі чацвёра беларусаў загінулі праз карову, якая выйшла на дарогу

12 верасня ў Калмыкіі ў страшнай аварыі загінула чацвёра беларусаў. Каля 22-й гадзіны легкавік Renault Laguna, у якім яны ехалі, сутыкнуўся з каровай, якая выйшла на дарогу. Машына вылецела на сустрэчную паласу і трапіла пад фуру Volvo, якой кіраваў жыхар Дагестана.

Здарэнне адбылося на 51-м кіламетры аўтадарогі "Яшкуль — Камсамольскі" ў раёне пасёлка Адык. У выніку ДТЗ 26-гадовы кіроўца "Рэно" і двое пасажыраў памерлі на месцы здарэння. Трэцяга пасажыра паспелі давезці да рэспубліканскай бальніцы, але там ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Па факце смяротнага ДТЗ праводзіцца праверка. Міліцыя шукае гаспадара жывёлы, якая стала прычынай здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі