У Расіі апазіцыя адступае ў двары: на 14 лютага анансавалі пратэстную акцыю
![У Расіі апазіцыя адступае ў двары: на 14 лютага анансавалі пратэстную акцыю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-02-06t230506z_29488174_rc2bnl9bjnof_rtrmadp_3_russia-politics-navalny-usa.jpg.webp?itok=MwYu-u6g)
У Расіі на 14 лютага анансавалі пратэстную акцыю. Раней паплечнікі Аляксея Навальнага заяўлялі, што да вясны мітынгаваць не варта, паколькі падчас першых акцый былі затрыманыя і асуджаны на адміністрацыйны арышт тысячы пратэстоўцаў. Аднак кіраўнік штабоў Навальнага Леанід Волкаў нечакана аб'явіў, што акцыя будзе, але ў новым фармаце. Як і беларускія пратэстоўцы восенню 2020-га, расійскія апазіцыянеры зімой 2021-га адступаюць з вуліц і плошчаў у двары жылых дамоў.
"Штаб Навальнага прапануе ўсім жыхарам вялікіх расійскіх гарадоў увечары 14 лютага, роўна а 20-й гадзіне, зрабіць адну простую рэч, — піша ў Telegram Волкаў. — Выйдзіце да сябе ў двор. Уключыце ліхтарык на тэлефоне, падніміце яго высока ўверх, і некалькі хвілін так пастойце".
Паплечнікі Навальнага спадзяюцца, што на гэты раз акцыя пройдзе без затрыманняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.