У Расіі ад палу травы загарэўся артылерыйскі склад

У Расіі ад палу травы загарэўся артылерыйскі склад

На тэрыторыі вайсковай часці пад Разанню ў Расіі пачаўся пажар на артылерыйскім складзе. Паведамляецца, што агонь на сховішча боепрыпасаў перакінуўся з травы, якая загарэлася. 

На месцы здарэння чуваць выбухі снарадаў. Аскепкі ад снарадаў трапілі ў некалькі дзясяткаў жылых дамоў. Некаторыя з выбухаў былі вельмі магутнымі.

Як піша "Новая газета", ў радыўсе пяці кіламетраў ад месца ўзгарання эвакуююць мясцовых жыхароў з 14 населеных пунктаў. Двух пацярпелых даставілі ў лякарню. 

На барацьбу з агнём прыбыў пажарны цягнік, гатовыя да вылету чатыры самалёты Іл-76. З агнём змагаюцца каля 70 вайскоўцаў і дзесяць машын. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі