У пятніцу ў Мінску будзе да 10 градусаў цяпла

Мінск у сакавіку

Мінск у сакавіку / t.me/mgjha/

У пятніцу, 22 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікія дажджы магчымыя ўначы на захадзе краіны і ўдзень — у паўночна-заходніх раёнах. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і слабы галалёд, якія магчымыя месцамі ў начныя гадзіны і раніцай.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -3 да +2 градусаў (на захадзе — да +4, у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — 6-12 цяпла (у сталіцы — ад +8 да +10).

У пятніцу ў Мінску будзе да 10 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У пятніцу ў Мінску будзе да 10 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі