У пунктах пропуску на мяжы можа з'явіцца "электронная брама"

У пунктах пропуску на мяжы можа з'явіцца "электронная брама"

У аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы Беларусі можа з'явіцца "электронная брама". Гэта — сістэма аўтаматызаванага памежнага кантролю, якая выкарыстоўвае прынцып электроннай біяметрычнай ідэнтыфікацыі асобы. Паводле слоў старшыні Дзяржпамежкамітэта Леаніда Мальцава, такі прынцып дзейнічае ў многіх аэрапортах свету. Летась эксперымент па ўкараненню новаўвядзення паспяхова прайшоў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. За месяц праз абсталяванне прайшло каля 4 тысяч пасажыраў.

"Электронная брама" дазваляе не толькі значна спрасціць працэс пашпартнага кантроля і зменшыць час, неабходны для перасячэння мяжы, але і павышае ўзровень бяспекі. Разглядаецца варыянт яе ўстаноўкі ў тых аўтадарожных пунктах пропуску, якія найбольш загружаныя, паведамляе БЕЛТА.

У пунктах пропуску на мяжы можа з'явіцца "электронная брама"
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі