Вы тут

У Пухавіцкім раёне прайшла незвычайная выратавальная аперацыя

Птушка ў ледзяным палоне / mchs.gov.by

У Пухавіцкім раёне прайшла незвычайная выратавальная аперацыя. Супрацоўнікі МНС выратавалі лебедзя, які з-за замаразкаў на рацэ Пціч апынуўся ў ледзяной пастцы, бездапаможным і амаль нерухомым.

Птушка знаходзілася ў двух метрах ад берага. Ратавальнікі асцярожна вызвалілі яе і адагрэлі, завезлі ў Пухавіцкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ратавальнікі прыйшлі на дапамогу / mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.