У Пружанах бабуля курыла і атрымала апёкі 75% цела

У Пружанах бабуля курыла і атрымала апёкі 75% цела

У Пружанах бабуля курыла і атрымала апёкі 70-75% цела. Як інфармуе прэс-служба МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося вечарам 10 жніўня. 70-гадовая жанчына знаходзілася па месцы жыхарства, калі на ёй загарэлася адзенне. Яна атрымала тэрмічныя апёкі галавы, шыі, тулава, рук і ног 3-й і 4-й ступені.

Цяпер жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала “неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні з боку пацярпелай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі