У прэзідэнта Польшчы кінулі яйкам у Луцку (відэа)

Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 14 ліпеня. На відэа бачна, як Камароўскі спыняецца, каб павітацца з людзьмі, якія стаяць у натоўпе. Навокал шмат ахоўнікаў, але адзін з юнакоў бесперашкодна душыць яйка ў прэзідэнта на плячы.

Камароўскага ўводзяць у іншы бок, у яго выпацканы пінжак. Маладога чалавека (па інфармацыі УНІАН, гэта 21-гадовы ўраджэнец Запарожскай вобласці) валяць на зямлю і затрымліваюць.

Матывы, якімі кіраваўся нападнік, пакуль не высветленыя.

Нагадаем, Браніслаў Камароўскі знаходзіцца з візітам ва Украіне з нагоды 70-й гадавіны Валынскай трагедыі. У сакавіку 1943 года баевікі Украінскай паўстанчай арміі пачалі масава знішчаць палякаў, якія жылі на Валыні. Дзеянні палякаў у адказ прывялі да значных ахвяраў з боку ўкраінцаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі