У польскім Шчэціне з-за моцных снегападаў спынілася жыццё

У Шчэціне, польскім партовым горадзе, дзе жыве 400 тыс. чалавек, уначы з 7 на 8 красавіка спынілася падача вады і электрычнасці, не ходзяць цягнікі і трамваі, не працуюць тэлефоны,  сьветлафоры, банкаматы, крамы і бензазапраўкі, не дзейнічаюць касавыя апараты, шпіталі працуюць у аварыйным рэжыме.
Дзве галоўныя энергетычныя лініі горада знішчылі дрэвы, паваленыя з-за моцных ападкаў мокрага снегу. Гэтая аварыя - найбуйнейшая з часоў Другой сусьветнай вайны. Парадак ў горадзе пільнуюць паліцыянты, пажарнікі і войска, прэзыдэнт Шчэціна звярнуўся з заклікам ашчаджаць ваду. Праблемы з токам і вадой датычаць таксама мястэчак навокал Шчэціна.

Gazeta.pl