У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю

У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю

У польскага турыста спынілася сэрца на мяжы з Беларуссю. Увечары 16 ліпеня ён прайшоў афармленне ў пункце пропуску "Перароў" і збіраўся наведаць Белавежскую пушчу. Але не паспеў ад'ехаць ад мяжы і на два кіламетры, як адчуў рэзкае пагаршэнне здароўя.

На месца здарэння прыбыў экіпаж хуткай медыцынскай дапамогі, які дыягнаставаў спыненне сэрца. Былі праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, і стан пацярпелага стабілізаваўся.

Беларускія памежнікі пайшлі насустрач польскаму боку і прапусцілі праз мяжу аўтамабіль экстранай службы з дактарамі з Белавежы. Сумеснымі намаганнямі медыкі з Беларусі і Польшчы аказалі хвораму  дапамоу, якая дазволіла транспартаваць яго ў лякарню на польскую тэрыторыю.

Польскія памежнікі выказалі беларускім калегам удзячнасць за разуменне сітуацыі і падзякавалі за своечасовыя дзеянні, якія дазволілі выратаваць жыццё чалавека, паведамляе сайт ДПК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі