У Полацку моцна п'яны кіроўца на вялікай хуткасці ўцякаў ад ДАІ

У Полацку моцна п'яны кіроўца на вялікай хуткасці ўцякаў ад ДАІ

Чарговую пагоню за моцна п'яным кіроўцам давялося зладзіць супрацоўнікам ДАІ ў Полацку. Як паведамляе Віцебская ДАІ ў сваёй групе Вконтакте, інцыдэнт здарыўся каля 14:00 у суботу, 17 жніўня. Увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль "Рэно", які рухаўся з боку трасы Р-45 "Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы".

Патрабаванні спыніцца кіроўца праігнараваў і толькі павялічыў хуткасць, калі машына ДАІ паехала за ім. Аднак у выніку яго затрымалі. За рулём быў 46-гадовы жыхар Наваполацка. Падчас медагляду ў паветры на выдыху выявілі 2,7 праміле, што адпавядае моцнаму алкагольнаму ап'яненню. На кіроўцу склалі адміністратыўныя пратаколы, аўтамабіль забралі на штрафстаянку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі