У Полацку Фонд міру збірае сродкі на помнік ахвярам фашызму

Полацкая гарадская арганізацыя Фонду міру распачала збор сродкаў на стварэнне мемарыялу на месцы масавых расстрэлаў. На месцы, якое завецца ўрочышча Пяскі, у гады Вялікай Айчыннай былі расстраляны дзесяткі тысяч ваеннапалонных ды мірных жыхароў. Розныя крыніцы называюць розныя лічбы – ад 40 да 150 тысяч загінуўшых.

У 1990-я гады тут зладзілі раскопкі, былі знойдзены парэшткі болей за 38 тысяч расстраляных. Сем гадоў таму ў Пясках паставілі мемарыяльны знак. У 2011 запланавана адкрыць сапраўдны мемарыял, на які і збіраюць сродкі. Ахвяравалі пакуль толькі 20 мільёнаў, а патрабуецца каля 500.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі