Вы тут

У Полацку асудзілі прадавачку за "вербальную агрэсію" супраць начальніка міліцыі

"Паклёп", "абраза", "пагроза" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Полацку асудзілі на тры гады "хіміі" (абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) прадавачку аднаго з гандлёвых цэнтраў за пратэсты восені 2020 года. 52-гадовая жанчына сваёй віны не прызнала. Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі, суд Полацка і Полацкага раёна прызнаў яе вінаватай у "паклёпе", "абразе прадстаўніка ўлады" і "пагрозе ўжывання гвалту да супрацоўніка ўнутраных спраў".

Сцвярджаецца, што ў кастрычніку мінулага года ў адным з тэлеграм-каналаў прадавачка змясціла "ненарматыўную форму моўнага выказвання" на адрас супрацоўнікаў Полацкага РАУС. А ў дачыненні іх начальніка прагучала "пагроза" з "прыкметамі вербальнай агрэсіі". У судзе было заяўлена і яшчэ пра шэраг падобных выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.