У Полацкім раёне патануў студэнт з Нігерыі

У Полацкім раёне патануў студэнт з Нігерыі

У возеры Люхава ў Полацкім раёне патануў малады чалавек з Нігерыі. Пра гэтае здарэнне агунецтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 2 чэрвеня. Па звестках следчых, каля 21-й гадзіны 24-гадовы слухач падрыхтоўчага аддзялення Полацкага дзяржуніверсітэта купаўся ў возеры і патануў. Яго труп знайшлі і дасталі з вады ратавальнікі на наступны дзень.

Следчыя Полацкага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце гібелі. Яны агледзелі месца здарэння, апытваюць сведкаў і відавочцаў, высвятляюць абставіны трагедыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі