У Полацкім раёне ад пабояў памерла 92-гадовая жанчына

92-гадовая пенсіянерка з Полацкага раёна памерла ад пабояў. 14 кастрычніка бабульку даставілі ў раённую лякарню, дзе яна сканала праз пяць дзён.

Праваахоўнікі высветлілі, што жанчыну збіў у яе доме 48-гадовы жыхар Полацка. Яго затрымалі, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.

Фота з архіву