У пісьменніка Сашы Філіпенкі раптам знайшоўся дзядуля-"ябацька"

Саша Філіпенка / Еўрарадыё
Саша Філіпенка / Еўрарадыё

Паспяховы пісьменнік, лаўрэат і фіналіст шэрагу прэстыжных прэмій Саша Філіпенка падзяліўся з падпісантамі ў Facebook навіной: у яго знайшоўся дзед, праўда, пры дзіўных абставінах.

Дзед, які многія дзесяцігоддзі наогул не цікавіўся жыццём сям'і, прыйшоў у сацсеткі да ўнука, каб паведаміць, што ягоны ўнук — "здраднік" і "пісьменнік з націскам на першым складзе". Так ён адрэагаваў на актыўныя спробы Сашы Філіпенкі дастукацца да функцыянераў міжнародных арганізацый і пераканаць іх адрэагаваць на сітуацыю ў Беларусі.

Навіна пра дзеда Саша суправадзіў рэмаркай "Аб сіле прапаганды". Ён распавёў, што дзед сышоў з сям'і, калі маме пісьменніка было 8 гадоў.

"Я ведаў, што такі сваяк існуе, некалькі разоў бачыў яго, аднак на гэтым зносіны наша сканчалася. За 36 гадоў "дзядуля" ні разу не павіншаваў мяне з Днём Нараджэння. Не сказаць, што я чакаў цёплых слоў ад абсалютна чужога мне чалавека, але факт гэты застаецца характэрным. Так бы мы, напэўна, ніколі б і не пагаварылі, але беларуская прапаганда ўз'яднала сям'ю!" — піша Саша.

О силе пропаганды Моя бабушка развелась с моим дедом, когда моей маме было 8 лет (отдала подруге в соседний подъезд). Я...

Опубликовано Sasha Filipenko Вторник, 23 февраля 2021 г.

Саша прызнаўся, што ведае пра дзядулю ўсяго 4 факты:

1. Ён заўзяты фанат Лукашэнкі

2. Кожны дзень глядзіць Беларускія навіны

3. Яго бацька (гэта значыць прадзед пісьменніка) быў НКУСаўцам

4. Дачка дзеда ад другога шлюбу жыве ў Германіі.

Раней Саша Філіпенка праз прэсу звяртаўся да кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакея і Міжнароднага Чырвонага Крыжа. У адкрытым лісце да кіраўніка IIHF Рэнэ Фазэля ён пісаў аб немагчымасці праводзіць у цяперашняй Беларусі чэмпіянат свету па хакеі. Права прымаць матчы турніру, нагадаем, у Беларусі ў выніку забралі.

У лісце прэзідэнту Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Петэру Маўрэру Саша Філіпенка пісаў пра тое, што МКЧК ігнаруе "гуманітарную катастрофу, якая ў мінулым годзе пачалася ў Беларусі і працягваецца па гэты дзень", ён прасіў аб рэакцыі і ўдзеле — заклікаў "у самы кароткі тэрмін увайсці з інспекцыяй у перапоўненыя беларускія турмы, дзе мірныя грамадзяне тыднямі ўтрымліваюцца ў карцэрах, дзе няма ні гарачай вады, ні сродкаў гігіены, дзе арыштаваныя падвяргаюцца катаванням, псіхалагічнаму і фізічнаму ціску".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі