У Пінскім раёне адкрылі шыльду пракурору-"пакутніку" — забілі ўдзельнікі УПА
![Жыхары аграгарадка назіраюць за адкрыццём шыльды здалёк](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/000023_1710414293_621298_big.jpg.webp?itok=YSL7hsXA)
Жыхары аграгарадка назіраюць за адкрыццём шыльды здалёк / БЕЛТА
У Пінскім раёне адкрылі мемарыяльную шыльду "франтавіку і абаронцу канстытуцыйнага ладу" Віктару Марозаву. Памяць пракурора ўшанавалі ў аграгарадку Малатковічы, дзе на вуліцы яго імя на шматпавярховіку і ўсталявалі шыльду.
"Сёння ў Малатковічах праводзіцца вельмі важнае мерапрыемства, прысвечанае памяці пракурорскага работніка, — гаварыў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук. — Ён загінуў ад рук калабарантаў, якія пасля вызвалення нашай краіны спрабавалі ўсталяваць тут сваю ўладу і здзекаваліся над насельніцтвам".
БЕЛТА не ўдакладняе, што за "калабаранты" ўстанаўлівалі сваю ўладу на беларускім Палессі. Адзначаецца толькі, што пракурор, "аднаўляючы мірнае жыццё на вызваленых тэрыторыях, у снежні 1944 года... пакутніцкі загінуў ад рук ваенных злачынцаў". На сайце ж Генпракуратуры РБ напісана, што Віктар Марозаў "загінуў ад рук украінскіх нацыяналістаў". Атрымліваецца, што яго забілі ўдзельнікі УПА, якія змагаліся супраць сталінскага рэжыму.
![У Пінскім раёне адкрылі шыльду пракурору-"пакутніку" — забілі ўдзельнікі УПА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_0433.JPG.webp?itok=OhOYdIDf)
![У Пінскім раёне адкрылі шыльду пракурору-"пакутніку" — забілі ўдзельнікі УПА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_0254.JPG.webp?itok=Rn5oWpy7)
![У Пінскім раёне адкрылі шыльду пракурору-"пакутніку" — забілі ўдзельнікі УПА](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/IMG_0146.JPG.webp?itok=rE1G-ve1)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.