У Пінскім коледжы вучацца ў паліто, па калідорах прабіраюцца навобмацак

Пра гэта паведаміў Еўрарадыё адзін з навучэнцаў: "Халодна ў сталоўцы, холадна ў музеі, на занятках па электратэхніцы дык наогул сядзелі не тое што ў куртках, але ў шапках. У музеі калі шапку здымеш, дык галава стыне. Я вечарам калі ішоў па калідоры, дык і на крок паперадзе не бачна. Нумар аўдыторыі можна ўбачыць, пасвяціўшы мабільнікам".

У адміністрацыі  на пытанне пра досвед эканоміі адказалі: "Пытанне для  нас вельмі цяжкае. Мы эканомім электраэнергію, у нас будынкі вялікія, вокны вялікія, цяпер у нас і халаднавата, дык я не хацеў бы каментаваць гэтае пытанне, гэта я шчыра вам кажу".

Еўрарадыё: "А калі б у вас, як у Брэсцкім тэхнічным універсітэце на завочным, было 90% платнікаў і 10% бюджэтнікаў, дык тады можна было б вам цяплей жыць?"

Адміністратар: "Так, згодзен, але, напэўна, так не атрымаецца. У нас платных навучэнцаў 38%, рэшта бясплатныя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі