У пінскі дзіцячы садок з зямлёй прывезлі снарад часоў вайны (фота)

У пінскі дзіцячы садок з зямлёй прывезлі снарад часоў вайны (фота)

У пінскім дзіцячым садку №40 нечакана знайшлі боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны. Паведамленне пра гэта мясцовыя ратавальнікі атрымалі 18 лістапада каля 15-й гадзіны, перадае varjag.net.

Снарад знайшлі рабочыя ў зямлі, завезенай на тэрыторыю садка для ўладкавання кветнікаў. Як удакладняе БЕЛТА, гэта быў снарад калібра 81 мм ад нямецкага мінамёта.

Да месца надзвычайнага здарэння неадкладна прыбылі супрацоўнікі спецслужбаў, экстраных службаў, аператыўна-следчая брыгада. З садка былі эвакуяваныя ўсе 168 дзяцей, а таксама 46 работнікаў установы. Тэрыторыю дзіцячага садка ачапіла міліцыя.

Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Сапёры вывезлі і знішчылі небяспечную знаходку.

Фота: varjag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі