У першым квартале 2017 г. Расія паставіць у Беларусь каля 4,5 млн т нафты

У першым квартале 2017 г. Расія паставіць у Беларусь каля 4,5 млн т нафты

У 1 квартале 2017 года Расія плануе паставіць у Беларусь 4,5 млн тон нафты ў рамках міжурадавага пагаднення, піша neftegaz.ru. Адпаведныя аб'ёмы былі ўзгодненыя з нафтавымі кампаніямі.

Паведамляецца, што агулам у 2017 годзе расійская кампанія "Транснафта" паставіць у Беларусь па нафтаправодзе 18 млн т нафты. Такім чынам, штоквартальныя пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь складуць 4,5 млн тон.

Паведамляецца, што Расія вырашыла зменшыць пастаўкі нафты з-за таго, што Беларусь парушае ўмовы міжурадавай дамовы па пастаўках нафтапрадуктаў. Так, у 2016 годзе ў трэцім квартале пастаўкі расійскай нафты былі скарочаныя да 3,5 млн тон замест 5,3 млн, а ў чацвёртым — да 3 млн тон. За 2016 год Расія паставіць у Беларусь прыкладна 17,3 млн тон.

Дарэчы, паводле міжурадавай дамовы у 2016-2024 гадах Расія мелася пастаўляць у Беларусь па 24 млн тон нафты штогод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі