У першым квартале 2008 года адрасную дапамогу атрымалі 130 тысяч беларусаў

За першы квартал 2008 года адрасную сацыяльную дапамогу атрымалі 130 тысяч грамадзян Беларусі. Іх сярэднемесячны прыбытак быў ніжэйшым за бюджэт пражытковага мінімуму. Гэта ўдвая вышэй, чым за ўвесь мінулы год. Сярод атрымальнікаў сацыяльнай дапамогі пераважаюць шматдзетныя і няпоўныя сем'і. Па дапамогу звярнуліся толькі 5,4 тысячы з 270 тысяч пенсіянераў, чый прыбытак ніжэйшы за бюджэт пражытковага мінімуму.

Дарэчы, на цяперашні час сярэдні памер месячнай адраснай сацыяльнай дапамогі складае 57,4 тысячы рублёў, аднаразовай — 100 тысяч рублёў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі