У Пекіне яшчэ застаюцца каля 160 беларускіх спартоўцаў

Алімпійскія гульні ўжо пакінула частка беларускай дэлегацыі. За апошнія дні на радзіму вярнулася 79 спартоўцаў і іх трэнераў. Мяркуецца, што на цырымоніі закрыцця Алімпіяды будзе прысутнічаць больш за 100 беларусаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Пётр Рабухін.

“Запланавана, што каля 100 спартоўцаў вылеціць з Пекіна 27 жніўня. Гэта азначае, што на закрыцці Гульняў будзе больш за сотню беларусаў. А на дадзены момант у Пекіне знаходзіцца каля 150-170 прадстаўнікоў дэлегацыі. Так што каманда яшчэ даволі вялікая”.

На думку Пятра Рабухіна, Беларусь яшчэ ў стане пазмагацца за медалі рознай вартасці.

“На сённяшні дзень 6 экіпажаў на байдарках і каноэ выйшлі ў фінал. Спадзяемся на добрае выступленне каманды па мастацкай гімнастыцы, Іны Жукавай. Таксама спадзяемся на сучаснае пяцібор’е. Гэта дасведчаныя спартоўцы Дзмітрый Мелех і Ягор Лапо, бронзавы прызёр чэмпіянату свету. А таксама і ў іншых відах спорту ёсць беларусы, якія могуць пазмагацца за прызавыя месцы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі