Вы тут

У пасёлку пад Гомелем абрабавалі "Беларусбанк" (фота)

У Гомелі абрабавалі банк / МУС 

10 студзеня каля 16:00 у пасёлку "Бальшавік" пад Гомелем невядомы абрабаваў аддзяленне банка, паведамляе прэс-служба МУС. Як даведалася Еўрарадыё, гаворка ідзе пра аддзяленне "Беларусбанка" на вуліцы Савецкай.

Пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, мужчына забраў 4000 беларускіх рублёў, 1000 долараў і 30 тысяч расійскіх рублёў. Пасля гэтага нападнік уцёк з месца злачынства.

Здарэнне прайшло незаўважна для супрацоўнікаў аптэкі, якая знаходзіцца ў тым жа будынку — пра рабаўніцтва яны даведаліся ад наведнікаў.

У Гомельскай вобласці ўведзеня план "Сірэна" для пошуку нападніка. Прыкметы падазраванага: на выгляд 30-40 гадоў, рост 180-190 сантыметраў, шчыльнага целаскладу. Мужчына быў апрануты ў чорную куртку з каптуром, чорныя штаны, карычневыя чаравікі. Твар ён схаваў шалікам з чырвонымі палосамі. Мяркуецца, што мужчына быў у пальчатках. Пры сабе ён меў поліэтыленавы пакет.

У Гомелі абрабавалі банк / МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.