У парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел 27 разлікаў механізаванай калоны

У парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел 27 разлікаў механізаванай калоны

У парадзе да Дня Незалежнасці ў Мінску возьмуць удзел 27 парадных разлікаў механізаванай калоны. Гэта амаль удвая больш, чым летась. Пра гэта заявіў намеснік камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, палкоўнік Уладзімір Кулажын, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, у 2016 годзе ў парадзе ўдзельнічалі 14 парадных разлікаў. "Каля траціны узораў ўзбраення і вайсковай тэхнікі, якая ўдзельнічае ў парадзе, зробленыя або мадэрнізаваныя на беларускіх прадпрыемствах. У ліку беларускіх распрацовак ракетныя сістэмы залпавага агню "Паланэз", "Бялград", станцыя радыёрэлейнай сувязі "цытрус", браняваныя дазорныя машыны "Кайман" і "Волат", а таксама колавыя цягачы МЗКЦ", — распавёў палкоўнік Кулажын. Ён дадаў, што ўзначаліць сёлетні парад легендарны танк часоў Вялікай Айчыннай вайны Т-34.

Агульная працягласць механізаванай калоны складзе каля 3 км, сярэдняя хуткасць парадных каробак — каля 18 км/гадз. У парадзе возьмуць удзел больш за 280 адзінак тэхнікі розных відаў і родаў Узброеных сілаў. 

Трэніроўкі да параду праводзяцца на аэрадроме Ліпкі на працягу шасці тыдняў. Іх заключная частка адбудзецца ў Мінску на генеральных рэпетыцыях 24 і 28 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі