Вы тут

У панядзелак па Беларусі будзе да +33°С, а спякота захаваецца на ўвесь тыдзень

У панядзелак 27 чэрвеня паветра прагрэецца да + 30 — 33°С / Sputnik

Белгідрамет паведамляе аб жоўтым узроўні небяспекі. Днём у нядзелю на большай частцы краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +32°С.

У панядзелак 27 чэрвеня яшчэ вышэй — +30 +33°С.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у сераду ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе ёсць верагоднасць таго, што значэння максімальнай тэмпературы паветра дасягнуты адзнакі +35 +36. Пры гэтым у аўторак-чацвер (28-30 чэрвеня) у асобных раёнах рэспублікі не выключаныя лакальныя кароткачасовыя навальнічныя дажджы, — паведамляюць сіноптыкі.

Белгідрамет рэкамендуе ў такое надвор'е на дзень закрываць і завешваць вокны і па магчымасці заставацца дома.

Варта піць пабольш вады, пазбягаць ўжывання алкаголю, напояў, якія змяшчаюць кафеін і вялікую колькасць цукру.

Насіць галаўны ўбор і вопратку светлых тонаў, абмежаваць знаходжанне на сонца. Штодзённы рацыён харчавання змяніць на карысць летніх салат, мінеральнай вады, сокаў і халодных супаў. Кіроўцам не рэкамендуецца садзіцца за руль у сонцапёк, калі аўтамабіль не абсталяваны кандыцыянерам, — заключае Белгідрамет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.