У панядзелак Лондан можа аб'явіць пра перадачу Украіне танкаў — The Guardian

Challenger 2 / Getty Images
Challenger 2 / Getty Images

У панядзелак урад Вялікабрытаніі можа аб'явіць пра перадачу Украіне дзясятка цяжкіх танкаў Challenger 2, піша The Guardian са спасылкай на ўкраінскія крыніцы. Адзначаецца, што гэта хутчэй сімвалічны, але важны жэст — першы выпадак адпраўкі цяжкай заходняй бронетэхнікі ва Украіну. Улады Украіны спадзяюцца, што пасля гэтага будзе лягчэй атрымаць нямецкія танкі "Леапард".

Кіеў неаднойчы заяўляў, што для арганізацыі наступу на фронце патрэбныя сотні танкаў. Чакаецца, што Украіна атрымае іх да вясны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі