У Падольскім раёне Кіева ўпала збітая ракета — загарэўся жылы дом

Пасля трапляння збітай ракеты ў Кіеве загарэўся пяціпавярховік​ / @dsns_telegram
Пасля трапляння збітай ракеты ў Кіеве загарэўся пяціпавярховік​ / @dsns_telegram

У Падольскім раёне Кіева раніцай у пятніцу ўпала збітая ракета. Загарэўся жылы дом, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.

Гарэлі з 1-га па 3-ці паверхі пяціпавярховіка. Ратавальнікі эвакуявалі 98 чалавек, 12 выратавалі. Але без ахвяр не абышлося. Адзін чалавек загінуў, 19 пацярпелі, у тым ліку 4 дзяцей.

Ад абстрэлаў моцна пацярпеў раніцай у пятніцу і Харкаў. Сур'ёзна разбураны навучальны корпус аднаго з ВНУ і два суседнія жылыя дамы. Тут таксама загінуў чалавек, больш за 10 чалавек траўмаваныя.

В Подольском районе Киеве упала сбитая ракета  — загорелся жилой дом
В Подольском районе Киеве упала сбитая ракета  — загорелся жилой дом
В Подольском районе Киеве упала сбитая ракета  — загорелся жилой дом
Ратавальнікі выводзяць людзей з кіеўскага пяціпавярховіка, які загарэўся пасля трапляння аскепкаў ракет / @dsns_telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі