У падмаскоўнай школе хлопец з ружжом і сякеркай напаў на настаўніцу

 У падмаскоўнай школе хлопец з ружжом і сякеркай напаў на настаўніцу

У падмаскоўнай Іванцееўцы ў першай школе 15-гадовы хлопец з пнеўматычным ружжом і кухоннай сякеркай напаў на настаўніцу. Ён стрэліў у яе і ўдарыў па галаве. Падлетка затрымалі паліцэйскія ў бронекамізэльках і ў шлемах.

Як інфармуе meduza.io, хлопец вучыўся ў дзевятым класе. Зброю ён пранёс пад плашчом. Таксама ў яго былі самаробныя петарды, якія ён узрываў у класе. Паведамляецца, што перад нападам настаўніца зрабіла заўвагу, ёй не спадабаўся знешні выгляд школьніка. Да таго ж ён спазніўся на ўрок. Пасля таго, як настаўніца запатрабавала, каб хлопец выйшаў з класа, ён і дастаў ружжо і сякерку. Страляючы, хлопец крычаў, што хоча памерці. З яго, нібыта, раней здзекаваліся аднакласнікі, а школа нічога не рабіла.

У настаўніцы чэрапна-мазгавая траўма, яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Траўмы атрымалі трое школьнікаў (хлопец і дзве дзяўчыны), якія падчас нападу скочылі з вокнаў другога паверха.

Высветлілася, што школьнік працяглы час рыхтаваўся да нападу ў школе. Ён планаваў напасці на настаўніцу і аднакласнікаў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “хуліганства”. Школьніку пагражае ад 5 да 8 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі