У падмаскоўнай электрычцы кантралёр адкрыў страляніну

Падазраваны — 22-гадовы ўраджэнец Казахстана. Пры гэтым, як адзначае РБК, ён працуе кантралёрам на чыгунцы.



Інцыдэнт адбыўся 22 снежня. На адным з перагонаў мужчына, нацягнуўшы на твар маску, адкрыў бязладную страляніну з пнеўматычнага пісталета. Пасля чаго ўцёк з месца здарэння.



Паведамляецца, што ў момант здарэння мужчына быў пад уздзеяннем наркатычнага сродку. Перад гэтым ён пакурыў з сябрам спайс і адправіўся дадому. Пісталет, з якога кантралёр адкрыў страляніну, ён раней набыў для самаабароны. Калі малады чалавек зразумеў, што адбылося, ён выйшаў на бліжэйшай станцыі і выкінуў зброю. У сваіх дзеяннях зламыснік раскайваецца.



Падчас страляніны быў паранены адзін чалавек. Мужчыну даставілі ў Інстытут хуткай дапамогі імя Скліфасоўскага, дзе яму апрацавалі рану і адпусцілі дахаты.



Фота — vesti.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі