У Оршы пенсіянер забіў сабутэльніка дошкай

У Оршы пенсіянер забіў сабутэльніка дошкай

У Оршы Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце забойства.

21 лістапада, пасля 8-й гадзіны раніцы, у бытоўцы на пілараме ў Оршы было знойдзенае цела 63-гадовага мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Праваахоўнікі знайшлі мужчыну, з якім забіты напярэдадні выпіваў у той самай бытоўцы. Па іх звестках, паміж мужчынамі пачалася сварка. Падчас яе 62-гадовы жыхар Аршанскага раёна некалькі разоў стукнуў сабутэльніка драўлянай дошкай і ўцёк з месца злачынства.

Судова-медыцынскі эксперт выявіў на целе 63-гадовага мужчыны множныя выцятыя і рэзаныя раны галавы і шыі, пашкоджанні костак чэрапа. Акрамя таго судова-хімічнае даследаванне паказала, што ў крыві загінулага было больш за 4 праміле, што адпавядае цяжкаму атручэнню алкаголем.

Падазраванага мужчыну затрымалі, з ім працуюць следчыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі