Вы тут

У Нюрнбергу праходзіць міжнародная канферэнцыя па злачынствах рэжыму Лукашэнкі

Павел Латушка выступае на канферэнцыі ў Нюрнбергу / кадр з відэатрансляцыі

У Нюрнбегу пачалася прававая канферэнцыя па вывучэні злачынстваў, якія беларускія ўлады здзейснілі пасля выбараў 2020 года. 

У ёй удзельнічаюць юрысты, праваабаронцы, палітыкі і грамадскія дзеячы з усяго свету. Яны плануюць зацвердзіць план прымянення ўніверсальнай юрысдыкцыі ды іншых прававых інструментаў для прыцягнення да адказнасці асобаў, адказных за гвалт і палітычныя рэпрэсіі на тэрыторыі Беларусі.

Адкрылі канферэнцыю Святлана Ціханоўская, Івонка Сурвіла і Павел Латушка

Дарэчы, 76 гадоў таму, 20 лістапада 1945-га, менавіта ў Нюрнбергу пачаўся знакаміты працэс над нацысцкімі злачынцамі. Ён працягваўся амаль год, а яго вынікам стаў шэраг абвінаваўчых (у тым ліку смяротных) прысудаў і асуджэнне фашызму ўсімі краінамі свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.