У Нямеччыне памерла Мая Плісецкая

У суботу, 2 траўня, у Нямеччыне памерла балерына Мая Плісецкая. Ёй было 89 гадоў.

Пра смерць балерыны паведаміў яе муж Радзівон Шчадрын. Па яго словах, лекары змагаліся за яе жыццё, але нічога не змаглі зрабіць, перадае РБК.

Мая Плісецкая нарадзілася 20 лістапада 1925 года ў Маскве. У 1943 годзе, пасля заканчэння Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча, яе прынялі ў трупу Вялікага тэатра. Самыя вядомыя яе партыі: Адэта-Адылія ў "Лебядзіным возеры", Аўрора ў "Спячай прыгажуні", Гаспадыня меднай гары ў "Каменнай кветцы", Кармэн ("Кармэн-сюіта" Радзівона Шчадрына).

У 1960 годзе Плісецкая стала прымай балета Вялікага тэатра. Ва ўзросце 65 гадоў Плісецкая пакінула сцэну, але доўгі час удзельнічала ў канцэртах і вяла майстар-класы.

Фота — uznayvse.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі