У нядзелю будзе да +25 з дажджамі і навальніцамі

У нядзелю будзе да +25 з дажджамі і навальніцамі

У бліжэйшыя суткі, 10 ліпеня, ў Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Пераважна на паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер чакаецца заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў цяпла, удзень — 19-25 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі