У новым сезоне "Футурамы" героі зменяць галасы

Героі адроджанага серыяла "Футурама", які плануюць перазапусціць тэлеканал Comedy Central і кампанія Twentieth Century Fox Television, будуць размаўляць іншымі галасамі.  Паводле паведамлення The Hollywood Reporter, уладальнікам франшызы не ўдалося дамовіцца з акцёрамі, якія агучвалі арыгінальны серыял. Гаворка ідзе пра Білі Ўэста (Billy West), Кэці Сагал (Katey Sagal), Джона Дзімаджыа (John DiMaggio), Марыса Ламаршэ (Maurice LaMarche) і Трэс Макнэйл (Tress MacNeille).

У прэс-рэлізе кампаніі FOX гаворыцца, што ім "падабаецца, як быў агучаны серыял раней, і было б выдатна, каб гэтыя ж артысты працавалі над новым сезонам, але іх патрабаванні кампанія не можа выканаць. Без сумнення працэс замены будзе цяжкім, але шоў павінна працягвацца".

Нагадаем, раней паведамлялася, што Comedy Central і кампанія Twentieth Century Fox Television падпісалі кантракт на стварэнне 26 новых эпізодаў анімацыйнага серыялу "Футурама", трансляцыю якога кампанія FOX спыніла ў 2003 годзе.

Першы эпізод новага сезону серыяла выйдзе ў сярэдзіне 2010 году. Вытворчасцю новых эпізодаў, хутчэй за ўсё, будзе займацца стваральнік арыгінальнага серыяла Мэт Гроўнінг (Matt Groening).

Дзеянне "Футурамы" адбываецца ў Нью-Нью-Ёрку ў 30-м стагоддзі. Серыял распавядае пра прыгоды Фрая, разносчыка піцы з 20-го стагоддзя, які аднойчы прачнуўся ў 30-м стагоддзі.

Фільм трансляваўся Fox Network з 1999 па 2003 год. Было выдадзена чатыры сезоны. Апроч таго, выйшла некалькі поўнаметражных версій серыяла, якія былі выдадзены на дысках. Часам іх называюць пятым сезонам серыяла, бо ў адным з варыянтаў выдання поўнаметражныя мультфільмы падзеленыя на 20-хвілінныя серыі.

Фота: www.amuseline.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі