У Новакузнецку расіяне зляпілі "Джаконду" з прадуктаў імпартазамяшчэння (фота)

У Новакузнецку расіяне зляпілі "Джаконду" з прадуктаў імпартазамяшчэння (фота)

30 верасня ў рэстаране "Остэр Джузэпэ" ў расійскім Новакузнецку прайшла фуд-арт акцыя. Шэф-кухары і рэстаратары некалькіх гадзін стваралі копію знакамітага палатна "Джаконда" Леанарда да Вінчы з расійскіх прадуктаў. Матэрыяламі для стварэння карціны сталі краснадарскі рыс, спагецці, барнаульскія сыры, цяляціна і мідыі, піша agriculture.by.

Новакузнецкая "Джаконда" атрымалася ў сем разоў большай за арыгінал: 193 х 103 см. Важыла яна 25 кілаграмаў. Стваральнікі "ядомай Моны Лізы" адправілі заяўку на ўключэнне яе ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Паведамляецца, што сярод гасцей акцыі былі прадстаўнікі Траццякоўскай галерэі, вядомыя рэстаратары Кемерава, Новасібірска, Барнаула. Скончылася акцыя паяданнем гастранамічнай карціны.

Фота: a42.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі