У Нідэрландах большасць выбарцаў выступілі супраць пагаднення з Украінай

У Нідэрландах большасць выбарцаў выступілі супраць пагаднення з Украінай

У Нідэрландах большасць выбарцаў выступілі супраць пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам. Паводле экзіт-полаў, гэта каля 64%. Яўка склала больш за 30%. Гэта незвычайна мала для гэтай краіны (традыцыйна на галасаванне прыходзіць каля 75%), але дастаткова, каб рэферэндум адбыўся.

Рэферэндум, які прайшоў у Нідэрландах, мае рэкамендацыйны характар. Парламент Нідэрландаў ужо ратыфікаваў пагадненне паміж ЕС і Украінай. Большасць мясцовых палітыкаў лічыць, што трэба падтрымаць украінцаў, якія змагаліся за свабоду і свае правы на Майдане. Аднак еўраскептыкі сабралі 450 тысяч подпісаў і дамагліся прызначэння галасавання.

Цяпер урад мусіць вырашыць, ці ён будзе ігнараваць меркаванне значнай часткі грамадзян, ці давядзецца дамаўляцца з іншымі краінамі Еўрасаюза, каб некаторыя аспекты пагаднення з Украінай не распаўсюджваліся на Нідэрланды, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі