У найбліжэйшы час Кыргызстан далучыцца да ЕАЭС

Найбліжэйшымі днямі завершыцца працэдура далучэння Кыргызстана да Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Пра гэта гаворыцца ў заяве для прэсы міністра па асноўных кірунках інтэграцыі і макраэканомікі Еўразійскай эканамічнай камісіі Таццяны Валавой, якая часова выконвае абавязкі старшыні Калегіі ЕК.

Паводле яе слоў, завершаная працэдура ратыфікацыі дамовы аб далучэнні Кыргызстана да ЕАЭС. Еўразійская эканамічная камісія чакае паступлення апошняй ноты ад казахстанскага боку. Пасля яе паступлення яна будзе дэпанаваная Еўразійскай эканамічнай камісіяй, і, у адпаведнасці з дамовай, Кыргызстан стане паўнапраўным удзельнікам Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БелаПАН.

“Мы чакаем, што гэта здарыцца ў найбліжэйшыя некалькі дзён. У сувязі з гэтым ужо зараз ажыццяўляюцца ўсе неабходныя тэхнічныя працэдуры па ўсіх узроўнях для таго, каб з моманту дэпанавання гэтай ноты, у адпаведнасці з дагаворам, усе неабходныя мерапрыемствы, уключаючы зняцце мытнага кантролю, былі забяспечаныя”, — зазначыла Валавая.

Фота: time.kg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі