У Наваполацку высвятляюць прычыну захворвання дзясяткаў вучняў гімназіі

У Наваполацку высвятляюць прычыну захворвання дзясяткаў вучняў гімназіі

У Наваполацку медыкі высвятляюць прычыну захворвання дзясяткаў вучняў гімназіі № 2. Першыя выпадкі зафіксавалі 3 верасня, дзяцей ванітавала. А ўжо ў пятніцу на заняткі не прыйшоў адразу 71 вучань малодшых класаў. Пасля гэтага вывучэннем сітуацыі заняўся гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, інфармуе БЕЛТА.

Як паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Віцебскай вобласці Уладзімір Сінкевіч, медыкі высвятляюць паходжанне магчымай інфекцыі сярод гімназістаў. Адзначаецца, што з ліку дзясяткаў дзяцей па дапамогу да медыкаў звярнулася толькі нязначная частка. Не выключана, што справа не ў атручванні, а ў вірусе, які мог "прывезці" з канікул штосьці з вучняў. Разглядаюцца абедзве версіі, праводзяцца даследаванні. Вынікі будуць вядомыя праз 2-3 дні.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі