У Наваполацку падаткавікі прапануюць студэнтам “здаваць” рэпетытараў

Акцыя пад назвай “Добры рэпетытар — сумленны падаткаплатнік” праходзіць у Наваполацку з пачатку лета і будзе доўжыцца да Новага году. Мясцовыя падаткавікі вырашылі сур’ёзна заняцца выкладчыкамі-“нелегаламі”, што без рэгістрацыі займаюцца рэпетытарствам са школьнікамі ды студэнтамі. Акрамя інфармавання насельніцтва аб парадку аказання платных паслуг у галіне адукацыі, падатковая інспекцыя праводзіць і нестандартныя мерапрыемствы. Так, студэнтам і школьнікам раздаюць ўлёткі з прапановамі “здаваць” у падатковую сваіх рэпетытараў, калі тыя не зарэгістравалі сваю дзейнасць.

Ці шмат навучэнцаў робяць гэта, падаткавікі не паведамляюць. Але рэпетытараў акцыя заставіла задумацца: так, з 15 выкладчыкаў, што на працягу бягучага года зарэгістраваліся ў якасці прадпрымальнікаў, 13 зрабілі гэта пасля абвяшчэння акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі